LABORE et SCIENTIA

Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)
1-08 80 02  «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)»
Кваліфікацыя: «Магістр»
II ступень вышэйшай адукацыі
Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства
Форма атрымання адукацыі
- дзённая (1 год)
- завочная (1,5 года)

Перавагі адукацыі

Спецыфіка навучання на II ступені вышэйшай адукацыі заключаецца ў павелічэнні долі самастойнай працы магістрантаў, у абавязковым ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці і падрыхтоўцы магістарскай дысертацыі.

Маецца працяглы вопыт навучання па спецыяльнасці, добрыя вынікі.

Спецыялісты са ступенню магістра маюць перавагі на рынку працы, магчымасці кар’ернага росту і працягу адукацыі.

Уступныя экзамены
Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны
  • Стратэгічны і інавацыйны менеджмент у сферы адукацыі
  • Тэхналогія распрацоўкі аўтарскіх метадычных сістэм навучання і выхавання
  • Метадалагічная культура педагога — рэсурс развіцця інавацыйнай педагагічнай дзейнасці
  • Сацыялінгвістычныя аспекты выкладання мовы
  • Метады выкладання спрэчных пытанняў сінтаксісу сучаснай беларускай мовы
  • Рыторыка навуковага дыскурсу
  • Праблемныя пытанні беларускай навуковай тэрміналогі і сучасныя метады лінгвістычных даследаванняў
  • Дзелавая замежная мова
Асноўныя напрамкі даследаванняў

Асноўныя напрамкі даследаванняў — актуальныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы (у межах агульнакафедральнай тэмы навуковых даследаванняў навукова-метадычнае забеспячэнне дысцыплін беларускага і рускага мовазнаўства.

Навучальныя заняткі арганізуюцца з ужываннем сучасных адукацыйных тэхналогій (інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, праблемна-даследчага навучання, кантэкснага навучання, інтэрактыўнага навучання, праектавання, партфоліа, кейс-тэхналогіі і інш.).

Навучанне ва ўніверсітэце накіравана на фарміраванне ў магістрантаў асноўных прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні прымяняць сучасныя метадалагічныя прынцыпы і падыходы ў навуковым даследаванні і адукацыйнай дзейнасці; ужываць у адукацыйнай дзейнасці, у доследна-эксперыментальнай рабоце сучасныя педагагічныя тэхналогіі; фарміраваць адукацыйнае асяроддзе і выкарыстоўваць прафесійныя веды і ўменні ў рэалізацыі задач інавацыйнай адукацыйнай палітыкі; ажыццяўляць навукова-даследчую, інавацыйную, метадычную дзейнасць, арганізоўваць самаадукацыю з мэтай асобасна-прафесійнага развіцця і інш.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Магістранты прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях па праблемах методыкі выкладання беларускай мовы, у праграмах акадэмічнай мабільнасці.

Практыка

Магістранты праходзяць практыку на базе ўніверсітэта.

Будучая кар’ера

Сферы прафесійнай дзейнасці выпускніка спецыяльнасці – адукацыя і навука.

Месцы размеркавання выпускнікоў спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)»: установы агульнай сярэдняй адукацыі, установы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Выпускнік магістратуры можа працаваць у розных тыпах адукацыйных устаноў, ажыццяўляць сваю дзейнасць у адміністрацыйных структурах адукацыі.

Магчымасці працягу адукацыі

Пасля заканчэння магістратуры выпускнікі ўніверсітэта могуць працягнуць адукацыю ў аспірантуры па профільнай або па сумежных спецыяльнасцях.

Водзывы

Приёмная комиссия