Спецыфіка навучання на II ступені вышэйшай адукацыі заключаецца ў павелічэнні долі самастойнай працы магістрантаў, у абавязковым ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці і падрыхтоўцы магістарскай дысертацыі.
Маецца працяглы вопыт навучання па спецыяльнасці, добрыя вынікі.
Спецыялісты са ступенню магістра маюць перавагі на рынку працы, магчымасці кар’ернага росту і працягу адукацыі.
Асноўныя напрамкі даследаванняў — актуальныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы (у межах агульнакафедральнай тэмы навуковых даследаванняў навукова-метадычнае забеспячэнне дысцыплін беларускага і рускага мовазнаўства.
Навучальныя заняткі арганізуюцца з ужываннем сучасных адукацыйных тэхналогій (інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, праблемна-даследчага навучання, кантэкснага навучання, інтэрактыўнага навучання, праектавання, партфоліа, кейс-тэхналогіі і інш.).
Навучанне ва ўніверсітэце накіравана на фарміраванне ў магістрантаў асноўных прафесійных кампетэнцый, якія ўключаюць веды і ўменні прымяняць сучасныя метадалагічныя прынцыпы і падыходы ў навуковым даследаванні і адукацыйнай дзейнасці; ужываць у адукацыйнай дзейнасці, у доследна-эксперыментальнай рабоце сучасныя педагагічныя тэхналогіі; фарміраваць адукацыйнае асяроддзе і выкарыстоўваць прафесійныя веды і ўменні ў рэалізацыі задач інавацыйнай адукацыйнай палітыкі; ажыццяўляць навукова-даследчую, інавацыйную, метадычную дзейнасць, арганізоўваць самаадукацыю з мэтай асобасна-прафесійнага развіцця і інш.
Магістранты прымаюць удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях па праблемах методыкі выкладання беларускай мовы, у праграмах акадэмічнай мабільнасці.
Магістранты праходзяць практыку на базе ўніверсітэта.
Сферы прафесійнай дзейнасці выпускніка спецыяльнасці – адукацыя і навука.
Месцы размеркавання выпускнікоў спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)»: установы агульнай сярэдняй адукацыі, установы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Выпускнік магістратуры можа працаваць у розных тыпах адукацыйных устаноў, ажыццяўляць сваю дзейнасць у адміністрацыйных структурах адукацыі.
Пасля заканчэння магістратуры выпускнікі ўніверсітэта могуць працягнуць адукацыю ў аспірантуры па профільнай або па сумежных спецыяльнасцях.