6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура)
Падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на факультэце пачалася з моманту ўтварэння настаўніцкага інстытута. За дзесяцігоддзі назапашаны велізарны вопыт, склаліся прызнаныя ў рэспубліцы і за мяжой навуковыя школы па літаратуразнаўстве і мовазнаўстве. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя методыкі і тэхналогіі. Уладжана неабходнай тэхнікай і мультымедыйным абсталяваннем 16 навучальных аўдыторый. Факультэт мае ўласныя камп’ютарныя класы з прамым выхадам у Інтэрнэт, у якіх створана велізарная бібліятэка алічбаваных кніг і падручнікаў, фільмаў і інш. мультымедыйных матэрыялаў. Працуюць навуко-адукацыйны цэнтр, літаратурнае аб’яднанне «Натхненне».
Ёсць магчымасці дыстанцыйнага навучання і ўзаемадзеяння студэнтаў і выкладчыкаў на аснове адукацыйнага партала MOODLE.
Навучанне па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) забяспечвае авалоданне наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі:
Навучаючыся па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура), студэнт мае магчымасць удзельнічаць у навукова-даследчай рабоце кафедр факультэта і атрымаць за гэта грашовае ўзнагароджанне, у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых адукацыйных канферэнцыях, конкурсах, алімпіядах.
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) падаюць у прыёмную камісію Універсітэта:
Беларуская мова — сертыфікат ЦЭ або ЦТ
Гісторыя Беларусі — сертыфікат ЦЭ або ЦТ
Беларуская літаратура — у форме вуснага экзамену
Выпускнікі педагагічных класаў паступаюць на спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) без здачы ўступных іспытаў, па выніках субяседавання.
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, здаюць адзін унутраны ўступны іспыт ва Універсітэце па вучэбным прадмеце, вызначаным першым профільным іспытам, — Літаратура (беларуская) у форме вуснага экзамену.
На базе аддзела рэалізацыі праграм давузаўскай адукацыі і прафарыентацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўніверсітэта дзейнічаюць чатырох-, шасці- і васьмімесячныя курсы па падрыхтоўцы да прадметаў цэнтралізаванага тэставання і здачы вуснага экзамену па беларускай літаратуры.
Па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) прадугледжана вывучэнне наступных спецыяльных дысцыплін:
Вучэбныя заняткі па вывучаемым дысцыплінам спецыяльнасці ўключаюць тэарэтычныя курсы, практычныя заняткі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных і інтэрактыўных тэхналогій.
Кафедра славянскай філалогіі гісторыка-філалагічнага факультэта ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва са шматлікімі замежнымі ўніверсітэтамі: Расійскім універсітэтам дружбы народаў (Масква), Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акадэміка І. Г. Пятроўскага (філіял універсітэта ў г. Навазыбкаве).
Студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у навуковых канферэнцыях і розных навукова-даследчых мерапрыемствах. У рамках праграмы міжнароднай акадэмічнай мабільнасці прайсці навучанне на працягу ад паўгода да года ва ўніверсітэтах-партнёрах.
Навучанне па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) прадугледжвае праходжанне наступных відаў вучэбных і вытворчых практык:
У працэсе праходжання практыкі ў студэнтаў фарміруюцца прафесійныя інтарэсы да навукова-педагагічнай, навукова-даследчай, арганізацыйна-кіраўніцкай і інавацыйнай дзейнасці, яны авалодваюць навыкамі даследавання працэсаў змены педагагічных і навуковай парадыгмаў, якія адбываюцца ў сучаснай беларускай літаратуры і мове, педагогіцы і псіхалогіі; рашэння сацыяльна-прафесійных задач, прымянення інавацыйных тэхналогій, а таксама навыкамі даследчай, аналітычнай дзейнасці.
Выпускнікі спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) могуць паспяхова канкурыраваць на рынку працы і будаваць прафесийную кар'еру.
Выпускніки спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) могуць працаваць:
Размеркаванне маладых спецыялістаў ажыццяўляецца ў школы, ліцэі і каледжы Магілёўскай вобласці, раённыя цэнтры дзіцячай творчасці, Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».
Выпускнікі факультэта сёння працуюць у школах, ліцэях, каледжах і ВНУ, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, органах кіравання, сілавых ведамствах, у друкаваных сродках масавай інфармацыі, якія належаць дзяржаве і прыватным асобам, на радыё, тэлебачанні і ў навукова-даследчых інстытутах.
Выпускнік спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) можа працягнуць навучанне
Чаму я захацеў стаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры?
Ермакова Анастасія Віктараўна, выпускніца 2020 г., настаўнік:
Чарговы раз, пераглядваючы фотаздымкі са свайго студэнцкага жыцця, думкамі вяртаюся ў той час, які быў напоўнены радасцю, весялосцю, прагай да новых адкрыццяў, ведаў, жаданнем тварыць, пакараць новыя вяршыні, пераадольваць цяжкасці і выпрабаванні на шляху атрымання прафесіі, аб якой я марыла з самага маленства, — прафесіі настаўніка. Успамінаў шмат, усіх не пералічыць. Канечне, першае, што ўсплывае ў памяці, — гэта падрыхтоўка і здача экзаменаў. Бяссонныя ночы, вялікая колькасць перачытаных твораў, горы ксеракопій, чытацкія дзённікі і г. д. Асабліва цяжка прыходзілася, калі ў адну сесію выпадала здаваць экзамен адразу па некалькіх літаратурах. Думкі блыталіся, хваляване не давала спакою. Але на экзамене ўсё станавілася на свае месцы, што, несумненна, вельмі радавала. Яскравым перыядам у час навучання, асабіста для мяне, з’явілася першая практыка ў школе. Як зараз, памятаю гэты дзень, калі мне самастойна давялося правесці ўрок беларускай мовы ў 5 класе. І яшчэ раз упэўнілася ў тым, што зрабіла правільны выбар.
Мы, студэнты 4 курса МДУ імя А. А. Куляшова спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура», хацелі б адзначыць наступнае: па-першае, гэта шмат знаёмстваў з людзьмі, сяброўства з якімі, несумненна, працягнецца пасля вучобы ва ўніверсітэце. Тут мы навучыліся ўспрымаць і прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, з усімі вартасцямі і заганамі, спрабаваць знаходзіць кампрамісы ў розных спрэчных сітуацыях. Па-другое, мы навучыліся як мага лягчэй перажываць цяжкія хвіліны. Па-трэцяе, мы сталі самастойнымі, заўважылі, што выкладчыкі адносяцца да нас як да настаўнікаў. Паколькі мы студэнты-філолагі, то, канешне, за гады вучобы мы сталі больш адукаванымі, і калі трэба сфармуляваць адказ на якое-небудзь пытанне, то заўсёды зможам лаканічна і змястоўна выкласці яго сутнасць.