Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура)

6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура)

Кваліфікацыя: Выкладчык
Ступень: Бакалаўр
Гісторыка-філалагічны факультэт
Форма атрымання адукацыі — дзённая (4 годы)

Перавагі адукацыі

Падрыхтоўка настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на факультэце пачалася з моманту ўтварэння настаўніцкага інстытута. За дзесяцігоддзі назапашаны велізарны вопыт, склаліся прызнаныя ў рэспубліцы і за мяжой навуковыя школы па літаратуразнаўстве і мовазнаўстве. У навучальным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя методыкі і тэхналогіі. Уладжана неабходнай тэхнікай і мультымедыйным абсталяваннем 16 навучальных аўдыторый. Факультэт мае ўласныя камп’ютарныя класы з прамым выхадам у Інтэрнэт, у якіх створана велізарная бібліятэка алічбаваных кніг і падручнікаў, фільмаў і інш. мультымедыйных матэрыялаў. Працуюць навуко-адукацыйны цэнтр, літаратурнае аб’яднанне «Натхненне».

Ёсць магчымасці дыстанцыйнага навучання і ўзаемадзеяння студэнтаў і выкладчыкаў на аснове адукацыйнага партала MOODLE.

Навучанне па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) забяспечвае авалоданне наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі:

  • валоданнем метадамі навукова-педагагічнага даследавання, міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем, даследчымі навыкамі, навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі, навыкамі выкарыстання тэхнічных прылад, кіравання інфармацыяй, здольнасцю выпрацоўваць новыя ідэі, працаваць самастойна, рэгуляваць узаемадзеянне ў адукацыйным працэсе;
  • здольнасцю да сацыяльнага ўзаемадзеяння, міжасобасных камунікацый, працы ў камандзе, ажыццяўляць самаадукацыю і ўдасканальваць прафесійную дзейнасць;
  • здольнасцю кіраваць вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю навучэнцаў, выкарыстоўваць аптымальныя метады, формы і сродкі навучання, арганізоўваць і праводзіць навучальныя заняткі розных відаў і формаў, арганізоўваць самастойную работу навучэнцаў;
  • здольнасцю выкарыстоўваць аптымальныя метады, формы і сродкі выхавання, ажыццяўляць аптымальны адбор і эфектыўна рэалізоўваць тэхналогіі выхавання, арганізоўваць і праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы, фарміраваць базавыя кампаненты культуры асобы навучэнцаў, эфектыўна рэалізоўваць тэхналогію дзейнасці класнага кіраўніка, ажыццяўляць прафілактыку дэвіянтных паводзін навучэнцаў;
  • здольнасцю развіваць магчымасці навучацца на аснове сістэмнай педагагічнай дыягностыкі, развіваць навыкі самастойнай работы навучэнцаў з вучэбнай, даведачнай, навуковай літаратурай і інш. крыніцамі інфармацыі, арганізоўваць і праводзіць карэкцыйна-педагагічную дзейнасць з навучэнцамі, папярэджваць і пераадольваць непаспяховасць навучэнцаў;
  • здольнасцю фармуляваць адукацыйныя і выхаваўчыя мэты, ацэньваць дасягненні навучэнцаў, а таксама ўзроўні іх выхаванасці і развіцця, ажыццяўляць прафесійную самаадукацыю і самавыхаванне з мэтай удасканалення сваёй прафесійнай дзейнасці, арганізоўваць цэласны адукацыйны працэс з улікам сучасных адукацыйных тэхналогій і педагагічных інавацый, аналізаваць і ацэньваць педагагічныя з’явы і падзеі мінулага ў святле сучасных навуковых ведаў.

Навучаючыся па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура), студэнт мае магчымасць удзельнічаць у навукова-даследчай рабоце кафедр факультэта і атрымаць за гэта грашовае ўзнагароджанне, у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навуковых адукацыйных канферэнцыях, конкурсах, алімпіядах.

Уступныя іспыты

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) падаюць у прыёмную камісію Універсітэта:

Беларуская мова — сертыфікат ЦЭ або ЦТ
Гісторыя Беларусі — сертыфікат ЦЭ або ЦТ
Беларуская літаратура — у форме вуснага экзамену

Выпускнікі педагагічных класаў паступаюць на спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) без здачы ўступных іспытаў, па выніках субяседавання.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, здаюць адзін унутраны ўступны іспыт ва Універсітэце па вучэбным прадмеце, вызначаным першым профільным іспытам, — Літаратура (беларуская) у форме вуснага экзамену.

На базе аддзела рэалізацыі праграм давузаўскай адукацыі і прафарыентацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ўніверсітэта дзейнічаюць чатырох-, шасці- і васьмімесячныя курсы па падрыхтоўцы да прадметаў цэнтралізаванага тэставання і здачы вуснага экзамену па беларускай літаратуры.

Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны, факультатывы

Па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) прадугледжана вывучэнне наступных спецыяльных дысцыплін:

  • педагогіка,
  • псіхалогія,
  • сучасная беларуская літаратурная мова,
  • методыка выкладання беларускай мовы,
  • гісторыя беларускай літаратуры,
  • гісторыя рускай літаратуры,
  • беларуская дзіцячая літаратура,
  • сусветны літаратурны працэс,
  • методыка выкладання беларускай літаратуры,
  • методыка выкладання беларускай мовы,
  • вусная народная творчасць,
  • беларускае мовазнаўства,
  • тэорыя літаратуры,
  • уводзіны ў літаратуразнаўства,
  • уводзіны ў мовазнаўства,
  • беларуская дыялекталогія і інш.

Вучэбныя заняткі па вывучаемым дысцыплінам спецыяльнасці ўключаюць тэарэтычныя курсы, практычныя заняткі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных і інтэрактыўных тэхналогій.

Міжнароднае супрацоўніцтва

Кафедра славянскай філалогіі гісторыка-філалагічнага факультэта ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва са шматлікімі замежнымі ўніверсітэтамі: Расійскім універсітэтам дружбы народаў (Масква), Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акадэміка І. Г. Пятроўскага (філіял універсітэта ў г. Навазыбкаве).

Студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у навуковых канферэнцыях і розных навукова-даследчых мерапрыемствах. У рамках праграмы міжнароднай акадэмічнай мабільнасці прайсці навучанне на працягу ад паўгода да года ва ўніверсітэтах-партнёрах.

Практыка

Навучанне па спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) прадугледжвае праходжанне наступных відаў вучэбных і вытворчых практык:

  • педагагічная практыка ў выхаваўча-аздараўленчых ўстановы адукацыі праходзіць у летніх аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці;
  • педагагічная і пераддыпломная праходзіць на базе школ г. Магілёва.

У працэсе праходжання практыкі ў студэнтаў фарміруюцца прафесійныя інтарэсы да навукова-педагагічнай, навукова-даследчай, арганізацыйна-кіраўніцкай і інавацыйнай дзейнасці, яны авалодваюць навыкамі даследавання працэсаў змены педагагічных і навуковай парадыгмаў, якія адбываюцца ў сучаснай беларускай літаратуры і мове, педагогіцы і псіхалогіі; рашэння сацыяльна-прафесійных задач, прымянення інавацыйных тэхналогій, а таксама навыкамі даследчай, аналітычнай дзейнасці.

Будучая кар'ера

Выпускнікі спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) могуць паспяхова канкурыраваць на рынку працы і будаваць прафесийную кар'еру.

Выпускніки спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) могуць працаваць:

  • выкладчыкам у сістэме сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі,
  • педагогам дадатковай адукацыі ў цэнтрах дзіцячай творчасці.

Размеркаванне маладых спецыялістаў ажыццяўляецца ў школы, ліцэі і каледжы Магілёўскай вобласці, раённыя цэнтры дзіцячай творчасці, Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

Выпускнікі факультэта сёння працуюць у школах, ліцэях, каледжах і ВНУ, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, органах кіравання, сілавых ведамствах, у друкаваных сродках масавай інфармацыі, якія належаць дзяржаве і прыватным асобам, на радыё, тэлебачанні і ў навукова-даследчых інстытутах.

Магчымасці працягу адукацыі

Выпускнік спецыяльнасці 6-05-0113-02 Філалагічная адукацыя (Беларуская мова і літаратура) можа працягнуць навучанне

  • у магістратуры факультэта па спецыяльнасцях: літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова і літаратура), агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі;
  • у аспірантуры ўніверсітэта па спецыяльнасцях: беларуская мова, беларуская літаратура.
Водгукі

Чаму я захацеў стаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры?

Ермакова Анастасія Віктараўна, выпускніца 2020 г., настаўнік:
Чарговы раз, пераглядваючы фотаздымкі са свайго студэнцкага жыцця, думкамі вяртаюся ў той час, які быў напоўнены радасцю, весялосцю, прагай да новых адкрыццяў, ведаў, жаданнем тварыць, пакараць новыя вяршыні, пераадольваць цяжкасці і выпрабаванні на шляху атрымання прафесіі, аб якой я марыла з самага маленства, — прафесіі настаўніка. Успамінаў шмат, усіх не пералічыць. Канечне, першае, што ўсплывае ў памяці, — гэта падрыхтоўка і здача экзаменаў. Бяссонныя ночы, вялікая колькасць перачытаных твораў, горы ксеракопій, чытацкія дзённікі і г. д. Асабліва цяжка прыходзілася, калі ў адну сесію выпадала здаваць экзамен адразу па некалькіх літаратурах. Думкі блыталіся, хваляване не давала спакою. Але на экзамене ўсё станавілася на свае месцы, што, несумненна, вельмі радавала. Яскравым перыядам у час навучання, асабіста для мяне, з’явілася першая практыка ў школе. Як зараз, памятаю гэты дзень, калі мне самастойна давялося правесці ўрок беларускай мовы ў 5 класе. І яшчэ раз упэўнілася ў тым, што зрабіла правільны выбар.

Мы, студэнты 4 курса МДУ імя А. А. Куляшова спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура», хацелі б адзначыць наступнае: па-першае, гэта шмат знаёмстваў з людзьмі, сяброўства з якімі, несумненна, працягнецца пасля вучобы ва ўніверсітэце. Тут мы навучыліся ўспрымаць і прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, з усімі вартасцямі і заганамі, спрабаваць знаходзіць кампрамісы ў розных спрэчных сітуацыях. Па-другое, мы навучыліся як мага лягчэй перажываць цяжкія хвіліны. Па-трэцяе, мы сталі самастойнымі, заўважылі, што выкладчыкі адносяцца да нас як да настаўнікаў. Паколькі мы студэнты-філолагі, то, канешне, за гады вучобы мы сталі больш адукаванымі, і калі трэба сфармуляваць адказ на якое-небудзь пытанне, то заўсёды зможам лаканічна і змястоўна выкласці яго сутнасць.

Приёмная комиссия